Выкарыстанне культурных кодаў пры адлюстраванні рэчаіснасці ў рамане У. Гніламёдава «Праўда жыве пасярэдзіне»

  • Любоў Георгіеўна Дуктава Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Беларусь

Анатацыя

Культурныя коды на імпліцытным узроўні мастацкага тэксту рэпрэзентуюць культурныя сэнсы, якія тычацца каштоўнасцей, ідэалаў, мадэлей паводзін пэўнай супольнасці (нацыі, насельніцтва дзяржавы). Для рамана У. Гніламёдава «Праўда жыве пасярэдзіне» характэрнымі з’яўляюцца коды з вобразамі памежжа (сярэдзіны) і этнічнага артэфакта кужалю. Паэтызацыя гэтых вобразаў іграе важную ролю пры вызначэнні ідэйнай скіраванасці рамана. З дапамогай вобразаў сярэдзіны і кужалю ў творы паказаны каштоўнасці сям’і, роду, роднай зямлі, праблемы выбару ў поліфаніі меркаванняў, пошуку ісціны.

Біяграфія аўтара

Любоў Георгіеўна Дуктава, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Беларусь

кандыдат філалагічных навук, дацэнт; дацэнт кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязей з грамадскасцю факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХI стст. Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Літаратура

  1. Халипов ВВ. Семиотическая модель мирового процесса. Часть 1, Структуралистская версия. Минск: РИВШ; 2014. 142 с.
  2. Сінькова ЛД. Актуалізацыя семіятычнай метадалогіі і тэрміна дыскурс у беларускім літаратуразнаўстве. Весці БДПУ. Серыя 1, Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. 2022:148–151.
  3. Саверчанка ІВ. Паэтыка і семіётыка ў публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стст. Мінск: Беларуская навука; 2012. 463 с.
  4. Часнок ІЧ. Семіятычная школа. Метадалогія літаратуразнаўчых даследаванняў. Мінск: БДУ; 2016. 106 с.
  5. Мельнікава АМ. Нацыянальна-светапоглядныя каардынаты беларускай літаратуры першай трэці ХХ стагоддзя. Гомель: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны; 2016. 214 с.
  6. Chałacińska-Wiertelak H. Культурный код в литературном произведении. Интерпретаця художественных текстов русской литературы ХІХ и ХХ веков. Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM; 2002. 237 с.
  7. Шаладонаў ІМ. Сасна, яе сімвалічны код і станаўленне раманнага мыслення І. Навуменкі. У: Манкевіч АА, рэдактар. Кулуарамі творчай майстэрні Івана Навуменкі. Мінск: Беларуская навука; 2020. с. 164–184.
  8. Шамякіна ТІ. Коды культуры ў паэме Якуба Коласа «Сымон-музыка». У: Рагойша ВП, рэдактар. Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай. Частка 2. Мінск: РІВШ; 2010. с. 30–35.
  9. Гарадніцкі ЯА. Шлях вучонага і пісьменніка. Творчы партрэт Уладзіміра Гніламёдава. Маладосць. 2007;12:117–121.
  10. Русілка ВІ. Ідэйна-мастацкія асаблівасці прозы У. Гніламёдава. В: Солодков АП, редактор. Наука – образованию, производству, экономике. Материалы XVI региональной научно-практической конференции преподавателей, научных сотрудников и аспирантов; 16–17 марта 2011 г.; Витебск, Беларусь. Том 1. Витебск: Витебский государственный университет имени П. М. Машерова; 2011. с. 262–264.
  11. Шчэрба СМ. Паэтыка гістарычнай прозы У. Гніламёдава. У: Мельнікава ЗП, рэдактар. Беларуская проза ХХ–ХХІ стагоддзяў: героі, паэтыка, аксіялогія. Брэст: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна; 2022. с. 233–236.
  12. Навасельцава ГВ. Станаўленне асобы ў рамане Уладзіміра Гніламёдава «Праўда жыве пасярэдзіне». Полымя. 2023;4:100–104.
  13. Гніламёдаў УВ. Праўда жыве пасярэдзіне. Мінск: Беларуская навука; 2022. 775 с.
  14. Гніламёдаў УВ. Валошкі на мяжы. Мінск: Мастацкая літаратура; 2014. 574 с.
  15. Гніламёдаў УВ. Вайна. Мінск: Беларуская навука; 2014. 628 с.
  16. Гніламёдаў УВ. Пасля вайны. Мінск: Беларуская навука; 2021. 524 с.
  17. Кацар МС. Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка. Мінск: БелЭН; 1996. 208 с.
Апублікавана
2025-02-28
Ключавыя словы: культурны код, раман, беларуская літаратура, нацыянальная ідэнтычнасць
Як цытаваць
Дуктава Л. Г. Выкарыстанне культурных кодаў пры адлюстраванні рэчаіснасці ў рамане У. Гніламёдава «Праўда жыве пасярэдзіне» // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2025. 1. С. 19-24.