Педагог-вучоны С. З. Кацэнбоген і Свярдлоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут у 1935–1946 гг.

  • Міхаіл Валер’евіч Папоў Уральскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, пр. Касманаўтаў, 26, 620017, г. Екацярынбург, Расія https://orcid.org/0000-0002-1451-266X
  • Максім Віктаравіч Сувораў Уральскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, пр. Касманаўтаў, 26, 620017, г. Екацярынбург, Расія https://orcid.org/0000-0001-5390-8758

Анатацыя

Гісторыя вышэйшай школы ў Расіі і блізкім замежжы непарыўна звязана з дзейнасцю прадстаўнікоў адміністрацыі ВНУ, іх выкладчыцкай і навуковай актыўнасцю. Менавіта яны былі праваднікамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы вышэйшай адукацыі. У 1920–40-х гг. у ВНУ СССР навучальная і навуковая работа ў большай ступені залежала ад змянення грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў лёсах тых, хто стаяў на чале ВНУ. Даследаванне палітычнай і прафесійнай актыўнасці кіруючых кадраў савецкіх ВНУ дазволіць даць правільную ацэнку іх дзейнасці як адміністратараў, педагогаў і вучоных. У гэтым сэнсе вывучэнне лёсу Саламона Захаравіча Кацэнбогена – сацыёлага, філосафа, педагога і кіраўніка ВНУ – набывае асаблівую цікавасць і актуальнасць. Нагодай для публікацыі могуць служыць таксама 100-гадовы юбілей з дня адкрыцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і 90-годдзе стварэння Свярдлоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяпер – Уральскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт). Артыкул прысвечаны дзейнасці С. З. Кацэнбогена ў перыяд змяненняў у грамадска-палітычным жыцці, якія адбываліся ў СССР у другой палове 1930-х – 1940-я гг. Упершыню мэтанакіравана даследуецца яго прафесійная актыўнасць як выкладчыка і адміністратара ва ўральскіх ВНУ, перш за ўсё ў Свярдлоўскім педінстытуце. Зроблены спробы аналізу палітычных настрояў і паводзін Саламона Захаравіча ва ўмовах сталінскага рэжыму, якія былі вынікам неабгрунтаваных абвінавачанняў у яго адрас: падазронасць і недавер да калег, зніжэнне навуковай актыўнасці праз боязь крытыкі па палітычных матывах. У той жа час аўтары прыходзяць да высновы пра станоўчы ўклад прафесара ва ўдасканаленне работы ВНУ на Урале: наватарства ў арганізацыі планавання навучальнай дзейнасці ВНУ, стварэнне сістэмы кантролю з боку загадчыкаў кафедраў і адміністрацыі за праведзенымі выкладчыкамі заняткамі. Ва ўмовах масавых рэпрэсій Саламон Захаравіч не стаў паклёпнікам і кар’ерыстам, ён шчыра верыў, што дзякуючы сваёй добрасумленнай працы і маральным паводзінам у канчатковым выніку ён даможацца зняцця з яго партыйных спагнанняў. Менавіта так ацэньвалі прафесара яго калегі – работнікі ўральскіх ВНУ, але рэабілітацыі ад партыйных чыноўнікаў С. З. Кацэнбоген так і не дачакаўся. Лёс прафесара С. З. Кацэнбогена шмат у чым тыповы і ярка характарызуе гістарычную сітуацыю ў краіне ў перыяд сталінскага праўлення. У сувязі з гэтым мэта артыкула – выявіць наступствы ўздзеяння палітычных фактараў і асаблівасцей грамадскага жыцця ў 1935–1946 гг. на дзейнасць кіраўніка ВНУ, вучонага і педагога. З іншага боку, мы намагаліся весці даследаванне ў рамках гісторыка-антрапалагічнага падыходу, дзе чалавек выступае як дзейная асоба гісторыі, сацыяльны фактар, носьбіт пэўнай палітычнай культуры, менталітэту. Для дасягнення мэты і вырашэння пастаўленых задач важнае значэнне мае пашырэнне крыніцавай базы даследавання ў выніку адкрыцця шэрагу архіўных матэрыялаў, раней недаступных для гісторыкаў.

Біяграфіі аўтараў

Міхаіл Валер’евіч Папоў, Уральскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, пр. Касманаўтаў, 26, 620017, г. Екацярынбург, Расія

доктар гістарычных навук, прафесар; прафесар кафедры гісторыі Расіі Інстытута граманскіх навук

Максім Віктаравіч Сувораў, Уральскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, пр. Касманаўтаў, 26, 620017, г. Екацярынбург, Расія

кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дацэнт кафедры гісторыі Расіі Інстытута грамадскіх навук

Літаратура

  1. Maksimchik AN. Little known pages of biography and activities of professor S. Z. Katsenbogen (1889–1946). Journal of the Belarusian State University. Sociology. 2017;2:65–86. Russian.
  2. Pokatov DV, Anikin LS. Memory and honor: Solomon Zakharovich Katsenbogen. To the 130th anniversary. Journal of the Belarusian State University. History. 2020;1:95–98. Russian.
  3. Pokatov DV, Anikin LS. Replica. S. Z. Katsenbogen: «Living contrary to circumstances». In: Materialy Mezhdunarodnoi nauchno-prakticheskoi konferentsii «Sotsial’nyi konflikt: sotsietal’noe, regional’noe i istoricheskoe izmerenie» v ramkakh Mezhdunarodnogo nauchnogo simpoziuma «Stoletie gumanitarnogo obrazovaniya v Saratovskom gosudarstvennom universitete: dialog vremen – proshedshego, nastoyashchego i budushchego», posvyashchennogo 100-letiyu gumanitarnogo obrazovaniya v SGU; 25 oktyabrya 2017 g.; Saratov, Rossiya [Proceedings of the International scientific and practical conference «Social conflict: societal, regional and historical dimension» at the International scientific symposium «A century of humanitarian education at Saratov State University: a dialogue of times – past, present and future» dedicated to the 100th anniversary of humanitarian education in SSU; 2017 October 25; Saratov, Russia]. Saratov: Saratovskii istochnik; 2017. p. 89–92. Russian.
  4. Anikin LS. [The return of forgotten names: S. Z. Katsenbogen]. In: Shakhmatova NV, editor. Sotsiologiya zhizni: preemstvennost’ i razvitie issledovatel’skikh traditsii [Sociology of life: continuity and development of research traditions]. Saratov: Izdatel’stvo Saratovskogo universiteta; 2010. p. 5–12. Russian.
  5. Lapina IA. Solomon Zaharovich Katzenbogen: at the forefront of cultural revolution. In: Mel’tsin MO, Parizhskii SG, editors. Materialy Mezhdunarodnoi nauchnoi konferentsii «Evrei Evropy i Blizhnego Vostoka: kul’tura i istoriya, yazyki i literatura»; 22 aprelya 2018 g.; Sankt-Peterburg, Rossiya [Proceedings of the International scientific conference «Jews of Europe and the Middle East: culture and history, languages and literature»; 2018 April 22; Saint Petersburg, Russia]. Saint Petersburg: Petersburg Institute of Judaism; 2018. p. 160–176. (Works on Judaica; series «History and Ethnography»). Russian.
  6. Naboichenko SS. [Katsenbogen Solomon Zakharovich]. In: Naboichenko SS. Istoriya vysshei shkoly Sverdlovskoi oblasti [History of the higher school of the Sverdlovsk region]. Ekaterinburg: Izdatel’stvo «AMB»; 2013. p. 129. Russian.
  7. [Katsenbogen Solomon Zakharovich]. In: Mazur VA, compiler. Ural’skii gosudarstvennyi universitet v biografiyakh [Ural State University in biographies]. Podchinenov AV, editor. 3rd edition. Ekaterinburg: Izdatel’stvo Ural’skogo universiteta; 2010. p. 398. Russian.
  8. Popov MV, Suvorov MV. Training of teachers in Sverdlovsk in the late 1930s and early 1940s. Pedagogical Education in Russia. 2014;7:155–161. Russian.
  9. Igoshev BM, Bulakh VN. Stranitsy istorii aspirantury SGPI – UrGPU (1943–2013) [Pages of the history of graduate school Saratov State Pedagogical Institute – Ural State Pedagogical University (1943–2013)]. Ekaterinburg: [s. n.]; 2013. 124 p. Russian.
  10. Sushkov AV. «Manpower policy determines everything!»: I. V. Stalin’s manpower policy and leaders of Sverdlovskaya region in the second half of 1930s. In: Aktualizatsiya istoricheskogo znaniya i istoricheskogo obrazovaniya v sovremennom obshchestve. Ezhegodnik. XVII Vserossiiskie istoriko-pedagogicheskie chteniya. Chast’ 2 [Actualization of historical knowledge and historical education in modern society. Yearbook. 17th All-Russian historical and pedagogical readings. Part 2]. Ekaterinburg: [s. n.]; 2013. p. 265–278. Russian.
  11. Suvorov MV. [The fate of Idel Abramovich Perel – head of the Ural (Sverdlovsk) department of public education in 1927–1937]. In: Sotsial’naya sfera na Urale vo vtoroi polovine XIX – pervoi polovine XX vv. v litsakh [The social sphere in the Urals in the second half of the 19th – the first half of the 20th centuries in faces]. Ekaterinburg: [s. n.]; 2019. р. 151–162. Russian.
Апублікавана
2020-04-28
Ключавыя словы: вышэйшая адукацыя, Урал, другая палова 1930-х – першая палова 1940-х гг., палітычныя погляды, навукова-выкладчыцкая дзейнасць, кіраўнік ВНУ, вучоны, педагог, ідэалагічны кантроль, партыйна-савецкае кіраўніцтва, сталінскія рэпрэсіі
Як цытаваць
Папоў М. В., Сувораў М. В. Педагог-вучоны С. З. Кацэнбоген і Свярдлоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут у 1935–1946 гг. // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2020. 2. С. 80-90.