«Браты-мусульмане» ў Еўропе: ідэалагічная і арганізацыйная трансфармацыя
Анатацыя
Палітычны іслам становіцца найважнейшым фактарам міжнароднага ўзаемадзеяння на сучасным этапе. У пачатку XXI ст. дзейнасць ісламісцкіх арганізацый стала прадметам турботы не толькі на Блізкім Усходзе, але і ў краінах Заходняй Еўропы, а таксама ЗША. Дадзеную акалічнасць абвастрае той факт, што ў сілу каланіяльнага мінулага Еўропа, дзе ўдзельная вага мусульманскага насельніцтва расце год ад года, стала своеасаблівай крыніцай распаўсюджвання ісламу. Больш за тое, пасля падзей «арабскай вясны» 2011 г. тут разгарнуўся яшчэ больш жорсткі міграцыйны крызіс, які паставіў Еўропу перад праблемай выканання прынцыпу рэлігійнай свабоды мясцовых мусульман, з аднаго боку, і захавання еўрапейскіх каштоўнасцей свецкай дэмакратыі – з другога. Асацыяцыя «Браты-мусульмане» на працягу практычна ўсёй сваёй гісторыі лічыцца вядучай ісламісцкай сілай не толькі ў арабскім свеце, але і ў краінах Захаду. І калі на Блізкім Усходзе яна пазіцыяніруе сябе хутчэй як проста палітычную арганізацыю, якая мае шырокае прадстаўніцтва, то ў Еўропе асацыяцыя фактычна абвясціла сябе выразнікам інтарэсаў усёй мясцовай ісламскай умы. Улічваючы колькасць мусульман, якая расце ў гэтым рэгіёне, еўрапейскае грамадства не можа не хваляваць пытанне так званай ісламскай экспансіі. У дадзеных абставінах пытанне аб тым, ці сапраўды гэты працэс мае месца і якую ролю ў ім адыгрывае еўрапейская галіна асацыяцыі «Браты-мусульмане», выходзіць на пярэдні план. Аўтар спрабуе адказаць на гэтае пытанне шляхам аналізу розных этапаў ідэалагічнай трансфармацыі асацыяцыі і яе дзейнасці ў Еўропе. Робіцца выснова аб тым, што ідэйная эвалюцыя мацярынскай арганізацыі «Браты-мусульмане» ў Егіпце непасрэдна паўплывала на яе дзейнасць у Еўропе. Як сама асацыяцыя прайшла шлях ад ваенізаванай групоўкі з антызаходнім дыскурсам да ўмеранага дэмакратычна настроенага талерантнага Захаду руху, так і іх еўрапейскае адгалінаванне трансфармавалася з невялікай ісламісцкай групоўкі ў выгнанні ў арганізацыю, якая лічыць сябе афіцыйным прадстаўніком усіх еўрапейскіх мусульман і прымае Еўропу як сваю радзіму.
Літаратура
- Amhar S. «Muslim Brotherhood» in Europe. Analysis of the Islamic organisation. Al-maktabat al-Iskandariya: [s. n.]; 2012. 28 p. Arabic.
- Maréchal B. Le devenir des Frères musulmans: entre visibilité et déclin. Larevuenouvelle. 2007;9:26–31.
- al-Banna H. Collection of messages of imam Hasan al-Banna. Cairo: Dar ad-Dawat li at-Taba wa at-Tavzia; 1998. 756 p. Arabic.
- Rutherford B. Egypt after Mubarak. Liberalism, Islam and democracy in the Arab world. Princeton: Princeton University Press; 2008. 280 p.
- Leiken R, Brooke S. The moderate Muslim Brotherhood. Foreign Affairs. 2007:2:108–116.
- Emerson M, Youngs R. Political Islam and European foreign policy perspectives from Muslim democrats of Medditarranean. Brussels: Centre for European Policy Studies; 2007. 196 p.
- Razhbadinov M. Egipetskoe dvizhenie «Brat’ev-musul’man» [Egyptian Muslim Brotherhood movement]. Moscow: Institute of Oriental Studies of Russian Academy of Science; 2004. 434 p. Russian.
- Qutb S. Milestones on the way. Cairo: Dar Ash-Shuruk; 1982. 202 p. Arabic.
- Vidino L. Programme on extremism. The Muslim Brotherhood in Austria. Washington: George Washington University; 2017. 50 p.
- Khizriev AYa. [«Muslim Brothers» in Western countries: organisation and spread of ideology (Great Britain, Germany, France)]. Problemy natsional’noi strategii. 2014;5:236–250. Russian.
- Manukyan S. [Islamic fundamentalism in Syria (30–60s)]. In: Fedorchenko AV, Filonik AO, editors. Vostokovednyi sbornik. Vypusk 4 [Orientalist collection. Issue 4]. Moscow: Institut izucheniya Izrailya i Blizhnego Vostoka; 2002. p. 150– 179. Russian.
- Wickham C. Mobilizing Islam. New York: Columbia University Press; 2002. 300 p.
- Rubin B. Islamic fundamentalism in Egyptian politics. New York: Palgrave Macmillan; 2002. 222 p.
- Kireev NG. Istoriya Turtsii. XX vek [History of Turkey of the 20th century]. Moscow: Institute of Oriental Studies of Russian Academy of Science; 2007. 608 p. Russian.
- Kondral AA. Obshchestvenno-politicheskaya deyatel’nost’ assotsiatsii «Brat’ev-musul’man» v Egipte (2005–2012 gg.) [Social and political activities of the Society of the Muslim Brotherhood in Egypt (2005–2012)] [dissertation]. Minsk: Belarusian State University; 2015. 139 p. Russian.
- Pargeter A. The Muslim Brotherhood. The burden of traditions. London: [s. n.]; 2010. 248 p.
- Landa RG. Istoriya Alzhira XX v. [History of Algeria in the 20th century]. Moscow: Institute of Oriental Studies of Russian Academy of Science; 2017. 220 p. Russian.
- Grewal S. From Islamists to Muslim democrats: the case of Tunisia’s Ennahda. American Political Science Review. 2020;114(2):519–535.
Copyright (с) 2020 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя
Гэты прадукт даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрыбуцыя — Некамерцыйнае выкарыстанне») 4.0 Сусветная.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).