Дыскурс-аналіз у вывучэнні канфесійнай гісторыі: тэорыя і практыка

  • Таццяна Вітальеўна Лісоўская Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Анатацыя

Прадстаўлена метадалогія дыскурс-аналізу, вывучаны структурныя элементы дыскурсу, прааналізаваны магчымасці прымянення дыскурс-аналізу ў канфесійных даследаваннях. Вызначана, што дыскурс-аналіз з’яўляецца якасным інструментам, заснаваным на міждысцыплінарнай стратэгіі, які дае магчымасць выявіць латэнтны сэнс, закладзены ў наратыўных крыніцах, і яго праяўленне ў працэсе рэалізацыі грамадскіх адносін. Прадстаўлены розныя методыкі аналізу дыскурсу, а таксама падыходы да яго. Адзначана, што ў рамках канкрэтнага гістарычнага даследавання дыскурс-аналіз заўсёды ўключае асноўныя палажэнні метадалогіі крытычнага дыскурс-аналізу і імкнецца да вывучэння неад’емных кампанентаў дыскурсу (суб’ект – дзейнасць – тэкст – асяроддзе). У якасці метадалагічных прынцыпаў дыскурс-аналізу выдзелены праблематызацыя і ацэнка дыскурсу як дыялагічнага камунікатыўнага акта, які прадугледжвае комплекснае ўзаемадзеянне актараў ва ўмовах гістарычнага, палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага кантэксту, рэалізаванае ў канкрэтным наратыве. Дыскурс-аналіз пабудаваны на міждысцыплінарнай стратэгіі, што прадугледжвае прымяненне тэорыі, прыёмаў і метадаў розных навук (культуралогія, рыторыка, філасофія, псіхалогія, паліталогія, сацыялогія і г. д.) для выяўлення сувязі паміж сацыяльнымі, культурнымі, палітычнымі і грамадскімі працэсамі, якія ўздзейнічаюць на сутнасць дыскурсу. Асаблівасці практычнага прымянення дыскурс-аналізу пры вывучэнні канфесійнай гісторыі праілюстраваны на прыкладзе аналізу дыскурсу дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да позднепратэстанцкіх рухаў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. Дыскурс-аналізу былі падвергнуты асноўныя элементы дыскурсу з прымяненнем метадаў фармальнай логікі, гісторыка-генетычнага метаду, юрыдычных, сацыялагічных і іншых метадаў, што дазволіла зрабіць высновы аб знешніх і ўнутраных фактарах дзяржаўнай канфесійнай палітыкі, вызначыць яе характэрныя асаблівасці і выявіць латэнтны сэнс дыскурсу дзяржаўнай канфесійнай палітыкі ў дачыненні да позднепратэстанцкіх рухаў Заходняй Беларусі. У выніку апрабацыі пацверджана эфектыўнасць прымянення дыскурс-аналізу для ўсебаковага вывучэння прадмета даследавання канфесійнай гісторыі.

Біяграфія аўтара

Таццяна Вітальеўна Лісоўская , Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта

Літаратура

  1. Kozhemyakin EA. [Discourse analysis as an interdisciplinary methodology: a historical aspect]. Nauchnye vedomosti Belgorodskogo gosudarstvennogo universiteta. 2008;15:5–12. Russian.
  2. Fuko M. Arheologiya znaniya [Archaeology of knowledge]. Rakova MB, Serebryannikova AYu, translators. Saint Petersburg: Humanitarian Academy; 2004. 416 p. Russian.
  3. Fairclough N. Methods of critical discourse analisys. London: Sage; 2013. 200 p.
  4. Fairclough N. Language and power. London: Longman Group UK Limited; 1989. 259 p.
  5. Reisigl M, Wodak R. The discourse-historical approach (DHA). In: Wodak R, Meyer M, editors. Methods for critical discourse analysis. London: Sage; 2009. p. 87–121.
  6. Dubrovskaya TV. [Methods for studying the language of the legal sphere: speech-genre model]. In: Shumskaya D, editor. Yazyk i metod. Russkii yazyk v lingvisticheskikh issledovaniyakh XXI veka [Language and method. Russian language in linguistic research of the 21st century]. Krakov: Publising House of Jagiellonian University; 2012. p. 55–68. Russian.
  7. Wodak R, Meyer M, editors. Methods of critical discourse analysis. London: Sage; 2001. 200 p.
  8. Ionova AO. Contemporary approaches to the analysis of political discourse. Political Science. 2016;3:236–259. Russian.
  9. Datondji AC, Amousou F. Discourse-historical approach to critical discourse studies: theoretical and conceptual analysis, basic characteristics and analytical tools. Revue Internationale de Linguistique Appliquée, de Littérature et d’Education. 2019;2(1):70–80.
  10. Hramtsova NG. Diskurs-pravovoi analiz: ot teorii k praktike primeneniya [Discourse-legal analysis: from theory to practice of application]. Kurgan: Publising House of Kurgan State University; 2012. 180 p. Russian.
  11. Grigor’eva VS. Diskurs kak element kommunikativnogo protsessa: pragmalingvisticheskii i kognitivnyi aspekty [Discourse as an element of the communicative process: pragmalinguistic and cognitive aspects]. Tambov: Publising House of Tambov State Technical University; 2007. 118 p. Russian.
  12. Lisouskaya TV. Pozdnii protestantizm v Zapadnoi Belarusi (1921–1939 gg.) [Late Protestantism in Western Belarus (1921–1939)]. Brest: Al’ternativa; 2021. 190 p. Russian.
  13. Zagіdulіn AM. Belaruskae pytanne w pol’skaj nacynal’naj i kanfesijnaj palitycy w Zahodnjaj Belarusi (1921–1939 gg.) [Belarusian question in the Polish national and confessional in Western Belarus (1921–1939)]. Hrodna: Yanka Kupala State University of Grodno; 2010. 166 p. Belarusian.
  14. Lisouskaya TV. [The place and the role of Evangelical movements in the religious field of Western Belarus]. In: Bokun AI, editor. Evangel’skaja carkva Belarusi: gistoryja i suchasnasc’ (da 500-goddzja Brjesckaj Biblii) [Evangelical Church of Belarus: history and present (to the 500th anniversary of Brest Bible)]. Minsk: Pazityw-cjentr; 2021. p. 286–309. Belarusian.
  15. Lisouskaya TV. [Inter-confessional communications: Protestantism in the poly-confessional society of Western Belarus in 1921–1939]. In: Bokun AI, editor. Evangel’skaja carkva Belarusi: gistoryja i suchasnasc’ (da 500-goddzja Brjesckaj Biblii) [Evangelical Church of Belarus: history and present (to the 500th anniversary of Brest Bible)]. Minsk: Pazityw-cjentr; 2021. p. 43–62. Belarusian.
Апублікавана
2023-01-25
Ключавыя словы: дыскурс-аналіз, метадалогія гісторыі, гістарычныя даследаванні, міждысцыплінарнасць
Як цытаваць
Лісоўская Т. В. Дыскурс-аналіз у вывучэнні канфесійнай гісторыі: тэорыя і практыка // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2023. 1. С. 5-18.