Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.): да стагоддзя
Анатацыя
Разглядаецца становішча Беларусі ў пачатку 1917 г., выяўляецца ўплыў ваенных дзеянняў на арганізацыю і разгортванне палітычных рухаў на беларускіх землях. Вызначана роля першага і другога з’ездаў беларускіх нацыянальных арганізацый у развіцці ідэі аб аўтаноміі Беларусі. Прааналізаваны змены ў палітыцы гэтых арганізацый пасля кастрычніцкіх падзей у Петраградзе, паказаны разыходжанні ў поглядах прадстаўнікоў Вялікай беларускай рады, Беларускага абласнога камітэта і Абласнога выканаўчага камітэта Заходняй вобласці. Апісваюцца асаблівасці склікання і ход Усебеларускага з’езда, адзначаны яго склад і праведзеныя ім мерапрыемствы. Зроблена выснова пра тое, што ідэя аб незалежнасці Беларусі сярод удзельнікаў сходу не была паспяховай, а дэкларацыя, якую спрабавалі прыняць у ноч з 17 на 18 снежня, мела кампрамісны характар. Раскрываюцца наступствы разгону з’езда бальшавікамі, вызначаецца роля гэтага форуму ў пашырэнні нацыянальна-вызваленчага руху, фарміраванні ідэі непадзельнасці і незалежнасці Беларусі.
Літаратура
- Ihnatenko I. M. [The October Revolution and the self-determination of Belarus]. Minsk, 1992 (in Russ.).
- Hihin V. Could the Byelorussian SSR take place in 1917? Belarus. dumka. 2009. No. 12. P. 62–71 (in Russ.).
- Ladyseu V. F., Bryhadzin P. I. [Between East and West: formation of the statehood and territorial integrity of Belarus (1917–1939)]. Minsk, 2003 (in Belarus.).
- [Revolutionary movement in Russia after the overthrow of tsarism. Documents and materials]. Moscow, 1957 (in Russ.).
- Kancher E. [The Belarusian question. Digest of articles]. Petrograd, 1919 (in Russ.).
- Rudovich S. [Hour of choice: the problem of self-determination of Belarus in 1917]. Minsk, 2001 (in Belarus.).
- Turuk F. [The Belarusian Movement. Essay on the history of the national and revolutionary movement of Belarusians]. Moscow, 1921 (in Russ.).
- Lesik Y. [Works]. Minsk, 1994 (in Belarus.).
- [The Great October Socialist Revolution in Belarus. Documents and Materials] : in 2 vol. Minsk, 1957. Vol. 2 (in Russ.).
- Stankevich A. [To the history of the Belarusian political liberation]. Vilnia, 1935 (in Belarus.).
Copyright (с) 2017 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя
Гэты прадукт даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрыбуцыя — Некамерцыйнае выкарыстанне») 4.0 Сусветная.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).