Лепельская шляхта на мяжы XVIII–XIX стст.

  • Святлана Леанідаўна Лугаўцова Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

Анатацыя

Пытанне аб размеркаванні беларускай шляхты па гарадах, мястэчках і сельскіх населеных пунктах застаецца малавывучаным у беларускай гістарыяграфіі, а канкрэтныя звесткі пра ўзровень яе мабільнасці адсутнічаюць у навуковай літаратуры, што абумоўлівае актуальнасць дадзенага даследавання. Мэтай артыкула з’яўляецца высвятленне месцажыхарства шляхціцаў Лепельскага павета Віцебскай губерні Расійскай імперыі на мяжы XVIII–XIX стст. і вызначэнне ўзроўню іх мабільнасці. На падставе аналізу павятовага спіса шляхты Лепельскага павета Віцебскай губерні зроблены наступныя высновы: земляробства, як аснова жыццядзейнасці шляхты, вызначыла ў якасці асноўных месцаў пражывання яе прадстаўнікоў вёскі, ваколіцы і засценкі (каля 77 % шляхціцаў павета); каля 4 % шляхціцаў Лепельскага павета пражывалі ў мястэчках; удзельная вага шляхціцаў-гараджан складала каля 3 %; у памешчыцкіх маёнтках жылі 11 % лепельскіх шляхціцаў. Сярод населеных пунктаў, размешчаных у сельскай мясцовасці, радзей за ўсё ў Лепельскім павеце сустракаліся ваколіцы. Колькасць жыхароў засценкаў, як правіла, не перавышала 20 чалавек. Па аб’ектыўных прычынах высветліць месцажыхарства 5 % шляхціцаў павета не ўдалося. Лепельская шляхта адрознівалася высокім узроўнем мабільнасці: у перыяд з 1795 па 1819 г. не менш за 24 % шляхціцаў змянілі сваё месцажыхарства, што сур’ёзна ўскладняе ўлік гэтай катэгорыі насельніцтва ў Расійскай імперыі. Шляхціцы мянялі месцажыхарства ў першую чаргу ў пошуках больш выгадных умоў арэнды зямлі, службы ў памешчыцкіх маёнтках, а таксама па сямейных абставінах.

Біяграфія аўтара

Святлана Леанідаўна Лугаўцова, Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дацэнт кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта

Літаратура

  1. Lougovtsova SL. The main activities of Lepel district gentry at the first third of the 19th century. In: Yanovskii OA, editor. Rossijskie i slavyanskie issledovaniya. Vypusk 11 [Russian and Slavic studies. Issue 11]. Minsk: Belarusian State University; 2016. p. 18–23. Russian.
  2. Kozlovskii PG. Zemlevladenie i zemlepol’zovanie v Belorussii v XVIII – pervoi polovine XIX v. [Land tenure and land use in Belarus in the 18th – the first half of the 19th century]. Minsk: Nauka i tekhnika; 1982. 204 p. Russian.
  3. Hammel E, Laslett P. Comparing household structures over time and between cultures. Comparative Studies in Society and History. 1974;16(1):73–109. DOI: 10.1017/S0010417500007362.
  4. Lougovtsova SL. [To the question of the marriage structure of the Belarusian gentry in the first quarter of XIX century]. In: Janowskaja VV, Zjanjuk RU, compilers. Gistaryjagrafija i krynicy vyvuchjennja gistoryi Belarusi: tradycyi i navacyi [Historiography and sources of studying the history of Belarus: traditions and innovations]. Danilovich VV, editor. Minsk: Belaruskaja navuka; 2018. p. 112–119. Russian.
  5. Patotski L. Uspaminy pra Tyshkevychavu Svіslach, Dzyarechyn i Ruzhany [Memories about Tyszkiewicz’ Svisloch, Derechin and Ruzhany]. Salamevich IU, translator. Minsk: Polymja; 1997. 269 p. Belarusian.
  6. Bulgaryn F. Vybranae [Selected works]. Fiaduta A, compiler. Minsk: Belaruski knigazbor; 2003. 592 p. Belarusian.
  7. Koshman LV. Gorod i gorodskaya zhizn’ v Rossii XIX stoletiya: sotsial’nye i kul’turnye aspekty [City and city life in Russia of the 19th century: social and cultural aspects]. Moscow: ROSSPEN; 2008. 448 p. Russian.
  8. Sikorska-Kulesza I. Deklasacja drobnej szlachty na Litwie i Bialorusi w XIX wieku. Pruszkow: Ajaks; 1995. 113 s.
Апублікавана
2019-04-18
Ключавыя словы: шляхта, дваранства, месцажыхарства, мабільнасць, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя
Як цытаваць
Лугаўцова С. Л. Лепельская шляхта на мяжы XVIII–XIX стст. // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2019. 2. С. 47-56.