Нацыянальная палітыка Польшчы ў адносінах да беларусаў (1918–1939) у польскай гістарыяграфіі канца 1980-х – пачатку 2000-х гг.

  • Аляксей Мікалаевіч Загідулін Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, вул. Ажэшка, 22, 230023, г. Гродна, Беларусь

Анатацыя

Разглядаецца польская гістарыяграфія канца 1980-х – пачатку 2000-х гг., прысвечаная нацыянальнай палітыцы Польшчы ў адносінах да беларусаў у 1921–1939 гг. Апісваецца трансфармацыя поглядаў польскіх гісторыкаў канца 1980-х – пачатку 2000-х гг. на нацыянальную палітыку міжваеннай Польшчы, вызначаюцца асноўныя гістарыяграфічныя пазіцыі, сфарміраваныя ў 1990-я – пачатку 2000-х гг. Робіцца выснова аб тым, што ў 1980-я гг., у перыяд існавання Польскай Народнай Рэспублікі і яе сацыялістычнага партнёрства з СССР, польскія гісторыкі імкнуліся не ўздымаць вострых пытанняў польска-савецкіх адносін. У даследаваннях дэманстраваўся ў цэлым мірны характар суіснавання этнасаў у міжваеннай Польшчы. Пэўная жорсткасць польскай нацыянальнай палітыкі тлумачылася неабходнасцю супрацьстаяць камуністычнаму ўплыву і русіфікацыі. Пра парушэнні канстытуцыйных праў і свабод беларусаў у літаратуры не згадвалася. Адзначаецца, што пасля таго, як сацыялістычная парадыгма ў канцы 1980-х гг. страціла актуальнасць, у польскай гістарыяграфіі сфарміраваліся дзве асноўныя канцэпцыі нацыянальнай палітыкі дзяржавы ў адносінах да беларусаў. Першая канцэпцыя звярталася да спадчыны міжваенных ідэй, часткова забытых у савецкі час. Сутнасць дадзенай канцэпцыі грунтавалася на меркаванні аб тым, што беларуская нацыянальная меншасць амаль не валодала нацыянальнай самасвядомасцю, таму асіміляцыя беларусаў у Польшчы выглядала натуральна. Паланізацыя беларусаў падавалася як прагрэсіўны працэс іх далучэння да еўрапейскіх цывілізацыйных каштоўнасцей. Прыхільнікі гэтай канцэпцыі адзначалі, што беларускі нацыянальна-вызваленчы рух быў інспіраваны савецкімі бальшавікамі, якія хацелі «разгайдаць» сітуацыю ў Заходняй Беларусі і стварыць бачнасць таго, што мясцовае насельніцтва імкнецца да ўваходжання рэгіёна ў склад СССР. Другая канцэпцыя з’яўлялася менш распаўсюджанай. Яе тэарэтыкі К. Гамулка і У. Міх адстойвалі пункт гледжання, згодна з якім нацыянальная палітыка польскай дзяржавы была варожай і шкоднай для беларусаў. Дадзеную палітыку гісторыкі не саромеліся называць асіміляцыяй, а ідэі кіруючых палітычных колаў – нацыяналізмам.

Біяграфія аўтара

Аляксей Мікалаевіч Загідулін, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, вул. Ажэшка, 22, 230023, г. Гродна, Беларусь

кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і права

Літаратура

  1. Tsymbal AG. [The image of Western Belarus as part of the Second Polish-Lithuanian commonwealth in Polish historiography]. Vestnik MGLU. Seriya 3, Istoriya, filosofiya, sotsiologiya, ehkonomika, kul’turologiya, politologiya. 2017;16:21–27. Belarusian.
  2. Tsymbal AG. [Contemporary Polish historiography of political life in Western Belarus (1921–1939)]. Vestnik MGLU. Seriya 3, Istoriya, filosofiya, sotsiologiya, ehkonomika, kul’turologiya, politologiya. 2021;20:41–46. Belarusian.
  3. Zagidulin AM. Belarusians as part of the Polish state (1921–1939) in the Polish historiography of the 40s–80s of the 20th century. Vesnik of Yanka Kupala State University of Grodno. Series 1, History and archaeology. Philosophy. Political Science. 2022;1(14):51–57. Belarusian.
  4. Tomaszewski J. Ojczyzna nie tylko Polaków: mniejszości narodowe w Polsce w latach 1918–1939. Warszawa: Młodzieżowa Agencja Wydawnicza; 1985. 223 s.
  5. Kazimierz Podlaski. Białorusini, litwini, ukraińcy. Białystok: Versus; 1990. 152 s.
  6. Darski J. Białoruś. Historia, współczesność, konflikty narodowe. Warszawa: Instytut Polityczny; 1993. 105 s.
  7. Gomółka K. Między Polską a Rosją. Białoruś w koncepcjach polskich ugrupowań politycznych w latach 1918–1922. Warszawa: Gryf; 1994. 263 s.
  8. Gomółka K. Polske ugrupowania politycznychne wobec kwestii białoruskiej 1918–1922. Warszawa: Uniwersytet Warszawski; 1989. 267 s.
  9. Mich W. Koncepcje rozwiązania problem mniejszości narodowych w myśli politycznej polskiego ruchu konserwatywnego (1918–1939). Lublin: Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej; 1992. 306 s.
  10. Mich W. Obcy w polskin domu. Nacjonalistyczne koncepcje rozwiązania problemu mniejszości narodowych. Lublin: Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej; 1994. 326 s.
  11. Milewski JJ. Z dziejów wojewodztwa Białostockiego w okresie międzywojennym. Białystok: Uniwersytet w Białystoku; 1999. 137 s.
  12. Kirwiel E. Kresy Polnocno-Wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1918–1939: oblicze polityczne. Lublin: Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej; 2011. 219 s.
  13. Śleszyński W. Walka instytucji państwowych z białoruską działalnością dywersyjną (1920–1925). Białystok: Polskie Towarzystwo Historyczne; 2005. 184 s.
  14. Śleszyński W. Bezpieczeństwo wewnętrzne w polityce państwa polskiego na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej. Warszawa: Instytut Studiów Politycznych PAN; 2007. 400 s.
  15. Śleszyński W. Województwo Poleskie. Krakow: Avalon; 2014. 335 s.
  16. Smolarczyk A. Szkolnictwo powszechne i oświata pozaszkolna w województwie poleskim w latach 1919–1939. Warszawa: Instytut Historii Nauki PAN; 2014. 541 s.
  17. Cichoracki P. Województwo poleskie 1921–1939. Z dziejów politycznych. Łomianki: LTW; 2014. 477 s.
  18. Cichoracki P. Komuniści na Polesiu w latach 1921–1939. Łomianki: LTW; 2016. 274 s.
  19. Cichoracki P. Stołpce-Łowcza-Leśna 1924. II Rzeczypospolita wobec najpoważniejszych incydentów zbrojnych w województwach północno-wschodnich. Łomianki: LTW; 2012. 356 s.
  20. Cichoracki P. Droga ku anatemie. Wacław Kostek-Biernacki (1884–1957). Warszawa: Instytut Pamięci Narodowej; 2009. 496 s.
  21. Januszewska-Jurkiewicz J. Stosunki narodwościowe na Wileńszczyznie w latach 1920–1939. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego; 2010. 712 s.
  22. Mędrzecki W. Województwo Wołyńskie (1921–1939): elementy przemian cywilizacyjnych, społecznych i politycznych. Wrocław: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich; 1988. 202 s.
  23. Mędrzecki W. Inteligencja polska na Wołyniu w okresie międzywojennym. Warszawa: Neriton; 2005. 332 s.
  24. Mędrzecki W. Kresowy kalejdoskop: Wędrówki przez Ziemie Wschodnie Drugiej Rzeczypospolitej 1918–1939. Kraków: Wydawnictwo Literackie; 2018. 422 s.
  25. Mędrzecki W. Odzyskany śmietnik. Jak radziliśmy sobie z niepodległością w II Rzeczypospolitej? Warszawa: Wydawnictwo Literackie; 2022. 486 s.
  26. Miranovich Ja. Belarusy w Pol’shchy (1918–1949) [Belarusians in Poland (1918–1949)]. Vilnius: Instytut belarusistyki; 2010. 191 p. Belarusian.
  27. Mironowicz E. Białorusini w Polsce 1944–1949. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN; 1993. 218 s.
  28. Mironowicz E. Białorusini i Ukraińcy w polityce obozu pilsudczykowskiego. Białystok: Wydawnictwo Uniwersyteckie Trans Humana; 2007. 294 s.
  29. Mironowicz A. Kościół prawosławny w Polsce. Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne; 2006. 917 s.
Апублікавана
2024-02-11
Ключавыя словы: польская гістарыяграфія, гісторыя Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921–1939), нацыянальная палітыка польскіх улад у адносінах да насельніцтва Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы
Арганізацыі, якія падтрымліваюць Даследаванне выканана ў межах праекта Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў «Грамадска- палітычнае развіццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921–1939 гг.) у замежнай гістарыяграфіі» (№ Г23ГП-036).
Як цытаваць
Загідулін А. М. Нацыянальная палітыка Польшчы ў адносінах да беларусаў (1918–1939) у польскай гістарыяграфіі канца 1980-х – пачатку 2000-х гг. // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2024. 1. С. 63-73.