Рэформа сярэдніх ваенна-навучальных устаноў у Расіі і яе лёс (1917–1918)

  • Андрэй Міхайлавіч Лукашэвіч Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь https://orcid.org/0000-0002-5868-8114

Анатацыя

Праз прызму каштоўнаснага падыходу разглядаецца рэформа сярэдніх ваенна-навучальных устаноў (кадэцкіх карпусоў) у Расіі, праведзеная пры Часовым урадзе. Апісваюцца асаблівасці стварэння і дзейнасці камісіі па рэарганізацыі ваенна-навучальных устаноў пад кіраўніцтвам генерала З. А. Макшэева. Адзначаецца, што ў сакавіку – ліпені 1917 г. камісія правяла сур’ёзную працу па рэарганізацыі ваеннай школы на шырокіх дэмакратычных пачатках. З 1917/18 навучальнага года ў кадэцкія карпусы быў адкрыты доступ дзецям усіх саслоўяў. Для стварэння роўных умоў пры залічэнні на казённае ўтрыманне былі зніжаны патрабаванні да кандыдатаў, а замест конкурсу была ўведзена сістэма балаціравання. Адзначаецца, што падчас рэформы кадэцкія карпусы былі пераўтвораны ў гімназіі ваеннага ведамства і набылі статус агульнаадукацыйных устаноў (адмянялася прысваенне воінскіх званняў і правядзенне страявых заняткаў, на ўсе пасады дазвалялася прызначаць грамадзянскіх асоб). Былі прыняты меры па спрашчэнні побыту выхаванцаў і абслугоўванню імі ўласных патрэб, дапускалася стварэнне вучнёўскіх арганізацый. Кіраванне гімназіямі грунтавалася на прынцыпе даверу да персаналу (вырашэннем многіх пытанняў займаўся педагагічны савет). Робіцца выснова аб тым, што прыход бальшавікоў да ўлады ў кастрычніку 1917 г. прывёў да адмовы ад рэформы. Паколькі значная частка прадстаўнікоў кадэцкай супольнасці, сфарміраванай яшчэ пры імператарскай уладзе і выхаванай у манархічным духу, не прызналі савецкай улады, у ліпені 1918 г. гімназіі ваеннага ведамства былі скасаваны.

Біяграфія аўтара

Андрэй Міхайлавіч Лукашэвіч, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

доктар гістарычных навук, прафесар; прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта

Літаратура

  1. Volkov SV. Russkii ofitserskii korpus [Russian officer corps]. Moscow: Voenizdat; 1993. 368 p. Russian.
  2. Mihajlov AA. Rukovodstvo voennym obrazovaniem v Rossii vo vtoroi polovine XIX – nachale XX veka [Management of military education in Russia in the second half of the 19th – early 20th centuries]. Pskov: Izdatel’stvo Pskovskogo oblastnogo instituta povysheniya kvalifikatsii rabotnikov obrazovaniya; 1999. 463 p. Russian.
  3. Korovin VM. Voennoe obrazovanie v Rossiiskoi imperii (seredina XIX – nachalo XX veka) [Military education in the Russian Empire (mid 19th – early 20th century)]. Voronezh: Voronezh State University; 2009. 704 p. Russian.
  4. Lelina EI. [Main directorate of military educational institutions in the revolutionary events of 1917]. Vestnik of Saint Petersburg University. History. 2007;2:192–195. Russian.
  5. Samovich AL. Voennaya shkola Rossii v 1914–1920 gg.: kadetskie korpusa [The military school of Russia in 1914–1920: cadet corps]. Moscow: Sputnik+; 2002. 50 p. Russian.
  6. Shajkow V, Lukashjevich A. [Polotsk cadet corps and its pupils]. Belaruski gistarychny chasopis. 1999;4:45–51. Belarusian.
  7. Ramazanov SP. Problema tsennosti v istorii: istoriograficheskie i metodologicheskie aspekty [The problem of value in history: historiographical and methodological aspects]. Volgograd: Volgogradskoe nauchnoe izdatel’stvo; 2006. 127 p. Russian.
  8. Shepeljov LE. Tituly, mundiry, ordena Rossiiskoi imperii [Titles, uniforms, orders of the Russian Empire]. Moscow: Tsentrpoligraf; 2004. 423 p. Russian.
Апублікавана
2023-11-11
Ключавыя словы: Часовы ўрад, ваенна-навучальныя ўстановы, кадэцкія карпусы, гімназіі ваеннага ведамства, З. А. Макшэеў, рэформа, сістэма балаціравання, педагагічны савет
Як цытаваць
Лукашэвіч А. М. Рэформа сярэдніх ваенна-навучальных устаноў у Расіі і яе лёс (1917–1918) // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2023. 4. С. 6-22.