Асвятленне турэцка-армянскай вайны 1920 г. у армянскай прэсе
Анатацыя
Даследуецца асвятленне турэцка-армянскай вайны 1920 г. у армянскай прэсе. На аснове аналізу публікацый у газетах «Арадж» (Ерэван), «Мшак» (Тыфліс), «Арэў» (Александрыя) і «Айрэнік» (Бостан) за жнівень 1920 г. – люты 1921 г. вывучаецца пазіцыя армянскіх грамадска-палітычных колаў наконт ваеннага канфлікту паміж Турцыяй і Арменіяй, а таксама дынаміка развіцця іх узаемаадносін. Адзначаецца, што армянская палітычная эліта пераацаніла ўласныя сілы і недаацаніла магчымасці кемалісцкай Турцыі, што значна паўплывала на палітычныя рашэнні. Падтрымка Турцыі Савецкай Расіяй і бяздзейнасць заходніх саюзнікаў Арменіі таксама шырока абмяркоўваліся ў армянскай прэсе таго часу. Падкрэсліваецца думка аб тым, што, з аднаго боку, апазіцыйная прэса абвінавачвала ў існуючай сітуацыі ўрад Рэспублікі Арменія, а з другога боку, перыёдыка Армянскай рэвалюцыйнай федэрацыі «Дашнакцуцюн» спрабавала паказаць, што вырашальным фактарам заканчэння супрацьстаяння з’яўляюцца знешнія сілы і што паражэнне Арменіі ў вайне фактычна непазбежна. З вялікім спазненнем атрымлівала інфармацыю прэса армянскай дыяспары, што прыводзіла да распаўсюджвання састарэлых і часта выдуманых звестак. Адным з найбольш яркіх прыкладаў у дадзеным кантэксце з’яўляецца паведамленне аб тым, што армяне адваявалі г. Карс. Робіцца выснова аб тым, што як урад Рэспублікі Арменія, так і апазіцыйныя сілы не засноўвалі свае палітычныя разлікі на адэкватнай ацэнцы рэгіянальнай і міжнароднай сітуацыі і прагназавалі падзеі, прымаючы жаданае за сапраўднае. Менавіта па гэтай прычыне катастрафічныя наступствы вайны мелі эфект халоднага душа для армянскага грамадства.
Літаратура
- Kevorkian R. The Armenian genocide: a complete history. London: I. B. Tauris; 2011. 1029 p.
- Safrastyan R. Mustafa Kemal. Struggle against the Republic of Armenia (1919–1921). Yerevan: Tir Publishing House; 2019. 140 p. Armenian.
- Hovannisian RG. The Republic of Armenia. Volume 4, Between crescent and sickle: partition and sovietisation. Berkeley: University of California Press; 1996. 496 p.
- Zohrabyan E. The Turkish-Armenian War of 1920 and the powers. Yerevan: Voskan Yerevantsi; 1997. 366 p. Armenian.
- Artsruni V. The Armenian-Turkish War. Yerevan: Mughni; 2002. 456 p. Armenian.
- Khurshudyan L. The partition of Armenia in 1920. Yerevan: Yerevan State University Press; 2002. 315 p. Armenian.
- Hakobyan A. The military-political situation of the Republic of Armenia in 1920. Yerevan: Institute of History of the National Academy of Sciences of Republic of Armenia; 2022. 509 p. Armenian.
- Kayali H. The struggle for independence. In: Kasaba R, editor. The Cambridge history of Turke. Volume 4, Turkey in the modern world. Cambridge: Cambridge University Press; 2008. p. 112–146.
- Hakobyan A. History of the periodical press of the Republic of Armenia (1918–1920). Yerevan: [s. n.]; 2005. 64 p. Armenian.
Copyright (с) 2024 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя
Гэты прадукт даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрыбуцыя — Некамерцыйнае выкарыстанне») 4.0 Сусветная.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).