Дэвіяцыя парадыгмы паводзін у англасаксонскім грамадстве

  • Ігар Арэставіч Еўтухоў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

Анатацыя

Aналізуюцца дэвіянтныя парушэнні прынятай у рамках англасаксонскага грамадства парадыгмы паводзін, разглядаецца толькі адна форма дэвіянтнага парушэння парадыгмы паводзін – правапарушэнне. У якасці аб’екта аналізу былі абраны старажытнаанглійскія хартыі аб судовых цяжбах. Даказваецца, што рэакцыя грамадства на правапарушэнне прадстаўлена шырокім спектрам прымусу: ад канфіскацыі да выгнання і аб’яўлення па-за законам. У хартыях Х ст. («Фантхілскі ліст», хартыя S 1455; аб выгнанні Этэльсіга за крадзеж свінні, хартыя S 886; аб канфіскацыі маёнтка Этэльфлэды за дапамогу брату-выгнанніку Леофсігу, хартыя S 926) выкарыстоўваюцца дзеясловы flyman, afliman, exulare з семантыкай ‘выганяць, прымушаць да ўцёкаў’. У хартыях XI ст. (аб прысудзе ўдаве з Эйлсворта і яе сыну, хартыя S 1377) замест названых дзеясловаў фігуруе слова utlah, ад якога паходзіць сучаснае outlaw. Такім чынам, паказваецца, што кантроль над падтрыманнем парадыгмы паводзінаў у раўнаважным стане быў двухузроўневым. Першы ўзровень уздзеяння – канфіскацыя маёмасці ў выпадку разавага правапарушэння, не звязанага з замахам на жыццё іншага чалавека. Другі ўзровень уздзеяння – абʼяўленне чалавека па-за законам (пры паўторным крадзяжы і забойстве адной або некалькіх асоб). Права на прымяненне дадзенай меры мелі кароль і біскуп. Аднак асобныя цяжкія злачынствы, звязаныя з забойствамі і разбоем (аб злачынствах Вульфбольда і яго ўдавы, хартыя S 877), да выгнання не прыводзілі. Прычыны гэтага невядомыя, таму што крыніцы захаваліся фрагментарна (у прыватнасці, невядома, чым скончылася гісторыя, апісаная ў хартыі S 877).

Біяграфія аўтара

Ігар Арэставіч Еўтухоў, Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

доктар гістарычных навук; прафесар кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта

Літаратура

  1. Clinard MB, Meier RF. Sociology of deviant behavior. Wadsworth: Cengage Learning; 2010. 608 р.
  2. Kelly SE, editor. Charters of St Paul’s, London. Oxford: Published for The British Academy by Oxford University Press; 2004. 243 p.
  3. Wormald Р. A handlist of Anglo-Saxon lawsuits. In: Anglo-Saxon England. 1988;17:247–281. DOI:10.1017/S0263675100004099.
  4. Robertson AJ. Anglo-Saxon Charters. 2nd edition. Cambridge: Cambridge University Press; 1956. 594 р.
  5. The Fonthill Letter. In: Marsden R. The Cambridge Old English Reader. Cambridge: Cambridge University Press; 2004. p. 96–102.
  6. Adams H, Lodge HC, Young H, Laughlin JL. Essays in Anglo-Saxon Law. Boston: Little, Brown, and Co; 1905. 392 p.
  7. Smith ST. Land and Book: Literature and Land Tenure in Anglo-Saxon England. Toronto: University of Toronto Press; 2012. 288 р.
  8. Thorpe B. Diplomatarium Anglicum aevi saxonici. London: Macmillan & Co; 1865. 683 p.
  9. Davies A. Witches in Anglo-Saxon England. Five Case Histories. In: Scragg DG, Meaney AL, Davies A, Kitson P, Parker S. Superstition and popular medicine in Anglo-Saxon England. Manchester: Centre for Anglo-Saxon Studies; 1989. p. 41–56.
  10. Hough C. An Ald Reht: Essays on Anglo-Saxon Law. Cambridge: Cambridge Scholars Publishing; 2014. 313 p.
  11. Attenborough FL. The laws of the Earliest English Kings. Cambridge: Cambridge University Press; 1922. 268 p.
  12. Keynes S. Crime and Punishment in the Reign of King Aethelraed Unready. In: Wood IN, Lund N, editors. People and Places in Northern Europe, 500–1600: Essays in Honour of Peter Hayes Sawyer. Woodbridge: Boydell Press; 1991. p. 67–81.
  13. Fletcher R. Bloodfeud: Murder and Revenge in Anglo-Saxon England. Oxford: Oxford University Press; 2004. 264 p.
  14. Rabin A. Capital Punishment and the Anglo-Saxon Judicial Apparatus: a Maximum View? In: Gates JP, Marafioti M, editors. Capital and Corporal Punishment in Anglo-Saxon England. Woodbridge: Boydell Press; 2014. p. 181–199.
  15. Bosworth J, Toller TN. An Anglo-Saxon Dictionary. Oxford: Clarendon Press; 1898. 1302 p.
Апублікавана
2019-07-30
Ключавыя словы: парадыгма паводзін, дэвіяцыя паводзін, англасаксонскія хартыі, англасаксонскія судовыя іскі
Як цытаваць
Еўтухоў І. А. Дэвіяцыя парадыгмы паводзін у англасаксонскім грамадстве // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2019. 3. С. 68-73.