Лістоўкі і адозвы КП(б)Б да савецкіх грамадзян на акупаванай Германіяй тэрыторыі Беларусі

  • Эўгеніуш Мірановіч Інстытут гісторыі і палітычных навук Беластоцкага ўніверсітэта, пл. Незалежнага згуртавання студэнтаў, 1, 15-420, г. Беласток, Польшча https://orcid.org/0000-0001-5317-8695

Анатацыя

Савецкая прапаганда ў Беларусі цалкам кантралявалася Цэнтральным камітэтам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Выяўлена, што на пачатковым этапе Вялікай Айчыннай вайны яна павінна была даць адназначны адказ на пытанні аб тым, хто такія немцы, што ўяўляе сабою вайна для жыхароў СССР, якую пазіцыю павінен заняць кожны савецкі грамадзянін. Прапаганда вызначала акупантаў як забойцаў, крыважэрных вылюдкаў і пачвар, мэты якіх – угон у няволю і рабаванне савецкіх народаў. Таму людзі былі ўпэўнены, што вайна ідзе за біялагічнае выжыванне беларускага народа. Адзіным шанцам на тое, каб выжыць, было вынішчэнне ворагаў. Галоўным спосабам выканаць свой абавязак у дачыненні да народа і Айчыны прадстаўлялася ўзброеная барацьба ў партызанскіх атрадах або аказанне дапамогі партызанам. Вылучаны яшчэ адзін напрамак прапаганды – заклік не рабіць таго, што патэнцыйна магло б узмацніць немцаў: не выязджаць на прымусовую працу ў Германію, не выконваць абавязковыя пастаўкі прадуктаў харчавання, а галоўнае – не служыць у парамілітарных калабарацыянісцкіх структурах. Такім чынам, мэтамі даследавання з’яўляюцца аналіз зместу лістовак і адозваў, выяўленне напрамкаў і вывучэнне паслядоўнасці прапагандысцкай працы. Аналіз лістовак і адозваў паказаў, што большасць з іх была надрукавана па-беларуску.

Біяграфія аўтара

Эўгеніуш Мірановіч, Інстытут гісторыі і палітычных навук Беластоцкага ўніверсітэта, пл. Незалежнага згуртавання студэнтаў, 1, 15-420, г. Беласток, Польшча

доктар гістарычных навук, прафесар; загадчык кафедры міжнароднай паліталогіі

Літаратура

  1. Garbunow CS, Novikava FA, Kozhar IP, editors. Zbornik listovak usenarodnaj partyzanskaj barac’by w Belarusi w gady Vjalikaj Ajchynnaj vajny (1941–1944 gg.) [A collection of leaflets of guerrilla war in Belarus during the Great Patriotic War 1941–1944]. Minsk: Dzjarzhawnae vydavectva BSSR; 1952. 545 p. Belarusian.
  2. Kozak K. [Forms and state of antagonistic forces in the condition of German occupation in Belarus in 1941–1944]. In: Kozak K, Litvin A, Sidarcow U, editors. Genacyd u Drugoj susvetnaj vajne. Prablemy dasledavannja (u pamac’ ahvjar Trascjanca) [Genocide in the World War II. Problems of research (in memory of the victims of Trostenets)]. Minsk: Belarusian State University; 2003. p. 116–132. Russian.
  3. Kovalenya A, editor. Belarus’ v gody Velikoi Otechestvennoi voiny 1941– 1945 [Belarus during the Great Patriotic War 1941–1945]. Minsk: Belarus Telegraph Agency; 2005. 540 p. Russian.
  4. Novik Ja, Marcul’ G, editors. Gistoryja Belarusi. Chastka 2 [The history of Belarus. Part 2]. Minsk: Vyshjejshaja shkola; 1998. 464 p. Belarusian.
  5. Shybeka Z. Narys gistoryii Belarusi (1795–2002) [An outline of the history of Belarus (1795–2002)]. Minsk: Jencyklapedyks; 2003. 490 p. Belarusian.
Апублікавана
2019-10-28
Ключавыя словы: Другая сусветная вайна, Беларусь, нямецкая акупацыя, савецкая прапаганда
Як цытаваць
Мірановіч Э. Лістоўкі і адозвы КП(б)Б да савецкіх грамадзян на акупаванай Германіяй тэрыторыі Беларусі // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2019. 4. С. 27-35.