Назад у будучыню? Крызіс канстытуцыйнай дэмакратыі і сляды бальшавіцкага мінулага
Анатацыя
Сёння ва ўсім свеце вядуцца дэбаты адносна мэтазгоднасці выбару тых форм дэмакратыі, якія з цягам часу ўстанавіліся ў розных дзяржавах. Само значэнне дэмакратыі і асацыяцыі, звязаныя з дадзеным паняццем і палітычнымі формамі, якія спадарожнічаюць яму, змяняліся ў пераломныя моманты гісторыі. Гэтыя змены былі выкліканы як эвалюцыйнымі, так і рэвалюцыйнымі імпульсамі, якія пашырылі або трансфармавалі і ранейшае разуменне дэмакратыі, і ўзаемаадносіны паміж яе формамі і грамадствам. Найбольш трывалым гістарычным прадуктам, які ўзнік пасля прыходу капіталізму з яго філасофскай асновай у палітычным лібералізме, з’яўляецца асацыяцыя дэмакратыі са свабодай і роўнасцю. Дамінаванне капіталістычнай ліберальнай дэмакратыі надало такую ўстойлівасць гэтай асацыятыўнай сувязі, што ў палітыцы дэмакратыя больш не можа ўяўляцца ніякім іншым чынам і звязаныя з ёй значэнні паняццяў «свабода» і «роўнасць» самавідавочныя і ўласцівыя не толькі самой гэтай канцэпцыі, але і капіталізму ў цэлым. У артыкуле ставіцца пад сумненне такое антыгістарычнае разуменне канцэпцыі дэмакратыі. Разглядаецца першапачатковая гісторыя спрэчак пра змест дадзенай канцэпцыі і пра канстытуцыйную дэмакратыю як найбольш устойлівую дэмакратычную форму. Перавага нацыянальных меж над ідэяй сусветнага грамадзянства стварыла напружанне ў самім падмурку канстытуцыйнай дэмакратыі. Каштоўнасці свабоды і роўнасці, закладзеныя ў канстытуцыі і заснаваныя на ліберальнай грамадзянскай дамове, сёння падарваны больш, чым калінебудзь, паколькі і транснацыянальны капітал, і сусветнае грамадзянства выходзяць за межы дапушчальнага ў рамках канстытуцыі. Такая сітуацыя прывяла і канцэпцыю дэмакратыі, і яе палітычныя формы ў стан крызісу. Ці можа новы зварот да адрынутых у мінулым уяўленняў пра значэнне і формы дэмакратыі даць нам якое-небудзь разуменне таго, як пераадолець крызіс канстытуцыйнай дэмакратыі? Калі значэнне дэмакратыі і звязаныя з ёй асацыяцыі не вечныя, а залежаць ад гістарычнага развіцця, ці можам мы разумець іх у межах іншых палітычных уяўленняў?
Літаратура
- Zizek S. Lenin 2017: remembering, repeating and working through. London: Verso; 2017. 272 p.
- Ihalainen P. Agents of the People: democracy and popular sovereignty in British and Swedish parliamentary and public debates, 1734–1800. Leiden: BRILL; 2010. 530 p.
- Draper H. Marx on democratic forms of government. Socialist Register [Internet]. 1974 [cited 2018 March 11]:101–124. Available from: https://www.marxists.org/archive/draper/1974/xx/democracy.html.
- Pateman C. The sexual contract. Stanford: Stanford University Press; 1988. 276 p.
- Das V. The figure of the abducted woman: the citizen as sexed. In: Life and Words. Violence and the Descent into the Ordinary. Berkeley: University of California Press; 2007. p. 18–37.
- Brown W. Edgework: critical essays on knowledge and politics. Princeton: Princeton University Press; 2005. Chapter 3, Neoliberalism and the end of liberal democracy. p. 37–59.
- Zizek S. The two totalitarianisms. London Review of Books [Internet]. 2005 March 17 [cited 2018 March 11];27(6):8. Available from: https://www.lrb.co.uk/v27/n06/slavoj-zizek/the-two-totalitarianisms.
- Zizek S. Seize the day: Lenin’s legacy. London Review of Books [Internet]. 2002 July 25. Available from: http://www.lacan.com/zizek-seize.htm.
- Spivak G. On Aleksandra Kollontai. Minnesota Review. 1983 Spring;20:93–102.
Copyright (с) 2019 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя
Гэты прадукт даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрыбуцыя — Некамерцыйнае выкарыстанне») 4.0 Сусветная.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).