Дзейнасць Папячыцельства імператрыцы Марыі Аляксандраўны аб сляпых у беларускіх губернях Расійскай імперыі (канец XIX – пачатак XX ст.)

  • Дзмітрый Генадзьевіч Корсакаў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, вул. Касманаўтаў, 1, 212022, г. Магілёў, Беларусь

Анатацыя

Папячыцельства імператрыцы Марыі Аляксандраўны аб сляпых унесла вялікі ўклад у развіццё дабрачыннасці ў Расійскай імперыі, часткай якой былі і беларускія землі. У беларускіх губернях яно стала першай арганізацыяй, якая мэтанакіравана займалася дапамогай невідучым людзям. Мэта артыкула – на аснове крытычнага аналізу крыніц даследаваць дзейнасць беларускіх аддзяленняў Папячыцельства імператрыцы Марыі Аляксандраўны аб сляпых, паказаць іх уклад у развіццё сацыяльнай дапамогі і барацьбу са слепатой на нашых землях. Раней дадзеная тэма не знаходзіла шырокага асвятлення ў айчыннай гістарыяграфіі, што абумоўлівае яе актуальнасць. Акрамя таго, пасля атрымання незалежнасці ў Рэспубліцы Беларусь сталі адраджацца традыцыі прыватнай дабрачыннасці, перарваныя ў савецкі час, і ў сувязі з гэтым ажывілася цікавасць да вопыту дабрачынных арганізацый мінулага. У артыкуле разгледжана станаўленне і развіццё аддзяленняў папячыцельства на тэрыторыі беларускіх губерняў Расійскай імперыі. Вылучаны асноўныя формы і метады іх дзейнасці, вызначаны крыніцы фінансавання. Прааналізаваны галоўныя дасягненні і вынікі працы. Прыведзены матэрыял дае ўяўленне пра стан сістэмы догляду сляпых на беларускіх землях у канцы XIX – пачатку XX ст. Даследаванне грунтуецца на матэрыялах айчынных і расійскіх бібліятэк, шэраг вывучаных крыніц упершыню ўводзіцца ў навуковы абарот.

Біяграфія аўтара

Дзмітрый Генадзьевіч Корсакаў, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, вул. Касманаўтаў, 1, 212022, г. Магілёў, Беларусь

аспірант кафедры гісторыі Беларусі і ўсходніх славян гісторыка-філалагічнага факультэта. Навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар К. М. Бандарэнка

Літаратура

  1. Kupreev DV. Osobennosti pravovogo statusa i yuridicheskoi prirody blagotvoritel’nykh vedomstv imperatritsy Marii Fedorovny [Features of the legal status and legal nature of the Empress Mary’s Office of Institutions]. Obshchestvo i pravo. 2006;2:188–190. Russian.
  2. Shimukovich SF. Blagotvoritel’nost’ v Belarusi v kontse XIX – nachale XX veka [Charity in Belarus in the late 19th – early 20th centuries]. Minsk: Academy of Public Administration under the aegis of the President of the Republic of Belarus; 2006. 187 p. Russian.
  3. Khitrov AA. A Charitable social and medical aid to the blind in Russia under the patronate of the emperors’ family (the second half of the 19th – the beginning of the 20th centuries)]. Vestnik Sankt­Peterburgskogo universiteta. Seriya 2. Istoriya. 2008;4(1):54–60. Russian.
  4. Galimova YuSh. Creation of inpatient ophthalmological care system in Ufa in the early 20th century. RUDN Journal of Russian History. 2018;17(3):696–717. DOI: 10.22363/2312-8674-2018-17-3-696-717. Russian.
  5. Blagotvoritel’nost’ v Rossii. Sostavleno po Vysochaishemu poveleniyu Sobstvennoi Ego Imperatorskogo Velichestva Kantselyariei po uchrezhdeniyam Imperatritsy Marii. Tom 1 [Charity in Russia. Compiled by the highest command of his own Imperial Majesty’s office on the institutions of the Empress Mary. Volume 1]. Saint Petersburg: [s. n.]; 1907. 601 p. Russian.
Апублікавана
2019-10-28
Ключавыя словы: дабрачыннасць, Ведамства ўстаноў імператрыцы Марыі, Папячыцельства імператрыцы Марыі Аляксандраўны аб сляпых, дапамога сляпым, вучылішчы сляпых, вочныя лячэбніцы
Арганізацыі, якія падтрымліваюць Аўтар выказвае падзяку свайму навуковаму кіраўніку Канстанціну Міхайлавічу Бандарэнку, а таксама супрацоўнікам Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (Масква) і Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Санкт-Пецярбург) за дапамогу ў зборы матэрыялаў даследавання.
Як цытаваць
Корсакаў Д. Г. Дзейнасць Папячыцельства імператрыцы Марыі Аляксандраўны аб сляпых у беларускіх губернях Расійскай імперыі (канец XIX – пачатак XX ст.) // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2019. 4. С. 56-63.