Сацыяльнае ўладкаванне полісных дзяржаў еўрапейскай Антычнасці ў канцэпцыях савецкага і постсавецкага антыказнаўства (канец ХХ – пачатак ХХІ ст.)

  • Вольга Іванаўна Ханкевіч Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

Анатацыя

Разглядаюцца пытанні фарміравання першасных дзяржаў грэка-рымскай класічнай Антычнасці, асаблівасці палітычнай і сацыяльнай арганізацыі поліса і civitas, праяўленне абшчынных традыцый у прыватным і грамадскім жыцці поліснай дзяржавы, спосабы інтэграцыі грэкаў і рымлян у прыватныя калегіі і саюзы, сутнасць персанальных адносін патранату – кліентэлы і гасціннасці, а таксама рэлігійна-абрадавае і прававое афармленне названых інстытутаў. Зроблена выснова пра гістарычнае значэнне поліснай дзяржавы, якое захавала і развіла абшчынныя пачаткі самаарганізацыі і самакіравання. Адзначаецца, што палітыка-прававыя канцэпты Антычнасці «дэмакратыя» і «рэспубліка» адлюстравалі гэту ідэю народаўладдзя ў якасці асноватворнага прынцыпу жыццядзейнасці грэчаскага класічнага поліса і рымскай рэспубліканскай civitas.

Біяграфія аўтара

Вольга Іванаўна Ханкевіч, Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дацэнт кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта

Літаратура

  1. Southall A. [On the emergence of states]. Alʼternativnye puti k tsivilizatsii. Moscow : Logos, 2000. P. 130–136 (in Russ.).
  2. Dyakonov I. M., Yakobson V. A. [Civil society in the Ancient world]. Vestnik drevnei istorii. 1998. No. 1. P. 22–30 (in Russ.).
  3. Yakobson V. A. [The emergence of written law in Ancient Mesopotamia]. Vestnik drevnei istorii. 1981. No. 4. P. 9–20 (in Russ.).
  4. Aristotle. [Politics. Athenian politia]. Moscow : Myslʼ, 1997 (in Russ.).
  5. Vasilʼev L. S. [East and West in history (basic parameters of the problematic)]. Alʼternativnye puti k tsivilizatsii. Moscow : Logos, 2000. P. 96–114 (in Russ.).
  6. Knabe G. S. [Problem of Cicero]. In: P. Grimalʼ. Tsitseron. Moscow : Molodaya Gvardiya, 1991. P. 5–20 (in Russ.).
  7. Yakobson V. A. [State and the social psychology]. Vestnik drevnei istorii. 1989. No. 4. P. 75–78 (in Russ.).
  8. Knabe G. S. [Ancient Rome – history and everyday life]. Moscow : Iskusstvo, 1986 (in Russ.).
  9. Cicero Mark Tullii. [Dialogues. Оn the commonwealth. Оn the laws]. Moscow : Nauka, 1966 (in Russ.).
  10. Gluskina L. M. [Problems of social and political life of Athens in IV century BC]. Leningrad : A. I. Gertsen LGPI, 1975 (in Russ.).
  11. Cicero Mark Tullii. [Orations] : in 2 vol. Moscow : Publishing house USSR Academy of Sciences, 1962. Vol. 1 (in Russ.).
  12. Dozhdev D. V. [Roman private law]. Moscow : Norma, 2011 (in Russ.).
  13. Digesta Iustiniani : in 7 vol. Moscow : Statut, 2005. Vol. 7, half 2 (in Russ.).
  14. Digesta Iustiniani : in 7 vol. Moscow : Statut, 2002. Vol. 1 (in Russ.).
  15. Shtaerman E. M. [Roman law]. Kul’tura Drevnego Rima : in 2 vol. Moscow : Nauka, 1985. Vol. 1. P. 210–247 (in Russ.).
  16. Kolosovskaya Y. K. [Hospitality as a law of nations of the Ancient Rome]. Zakon i obychai gostepriimstva v antichnom mire. Moscow : IVI RAN, 1999. P. 49–58 (in Russ.).
  17. Ryupke J. [Divination and political decisions in Roman Republic]. Vestnik drevnei istorii. 2005. No. 1. P. 34–48 (in Russ.).
Апублікавана
2017-12-29
Ключавыя словы: першасная дзяржава, поліс, civitas, дэмакратыя, рэспубліка, магістратура, калегія
Як цытаваць
Ханкевіч В. І. Сацыяльнае ўладкаванне полісных дзяржаў еўрапейскай Антычнасці ў канцэпцыях савецкага і постсавецкага антыказнаўства (канец ХХ – пачатак ХХІ ст.) // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2017. 4. С. 57-63.