Мастацкі эксперымент як аснова аповеду ў рамане У. Марча «Рота К»

  • Зоя Іванаўна Траццяк Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасініі Полацкай, зав. Стралецкі, 4, 211415, г. Полацк, Беларусь

Анатацыя

Разглядаецца раман У. Марча «Рота К», прысвечаны досведу амерыканца на Першай сусветнай вайне. Адзначаецца дыскрэтнасць аповеду, у якім гісторыі 113 персанажаў-пехацінцаў набываюць мастацкую цэласнасць праз утварэнне так званага калектыўнага героя – літаратурнага суб’екта, які падагульняе асобныя невялікія камплементарныя эпізоды чалавечага існавання ў гады вайны, што дазваляе пісьменніку комплексна падысці да ўвасаблення глабальнага ўзброенага канфлікту. Даследуюцца тыпалагічныя паралелі з заходнееўрапейскай прозай пра падзеі 1914 –1918 гг. Падкрэсліваецца антываенны пафас твора, прадвызначаны біяграфіяй У. Марча як вайскоўца. Аналізуюцца сэнсавыя дамінанты аповеду (стварэнне і знішчэнне ліста да маці забітага; расстрэл палонных немцаў; смерць салдата, які пазбавіўся знакаў адрознення, каб захаваць права на ананімнасць). Звяртаецца ўвага на эксперыменты аўтара са словам, якое павінна адэкватна ўвасобіць гукавы малюнак бою ці адчуванні чалавека, які перажыў газавую атаку.

Біяграфія аўтара

Зоя Іванаўна Траццяк, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасініі Полацкай, зав. Стралецкі, 4, 211415, г. Полацк, Беларусь

доктар філалагічных навук, дацэнт; прафесар кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта

Літаратура

  1. Gandal K. War isn’t the only hell: a new reading of World War I American literature. Baltimore: Johns Hopkins University Press; 2018. 274 p.
  2. Matsen WE. The Great War and the American novel: mimesis and craft in selected fiction of Dos Passos, Boyd, March, and Hemingway [dissertation]. Grand Forks: University of North Dakota; 1990. 228 p.
  3. Donnelly T. Vogue diagnosis: the functions of madness in twentieth-century American literature [dissertation]. Eugene: University of Oregon; 2012. 360 p.
  4. Eilefson SL. The trauma thesis: medical and literary representations of psychological trauma in the twentieth century [dissertation]. Chicago: Loyola University of Chicago; 2015. 282 p.
  5. Lundberg D. The American literature of war: the Civil War, World War I, World War II. American Quarterly. 1984;3:373–388.
  6. Trout S. William March’s «Company K»: history, memory, and metafiction. First World War Studies. 2021;12:219–237. DOI: 10.1080/19475020.2022.2046481.
  7. Cobley E. Representing war. Form and ideology in First World War narratives. Toronto: University of Toronto Press; 1993. 261 p.
  8. March W. Company K. New York: Arbor House; 1984. 212 p.
  9. Lanoux A. [Henri Barbusse, or Trial by fire]. In: Barbusse H. Ogon’ [Fire]. Parnakh V, Moiseenko OV, translators. Moscow: Nauka; 1985. p. 439 –446. Russian.
  10. Plenkov O. [Notes on the diaries of the eternal nonconformist]. In: Junger E. Gody okkupatsii (aprel’ 1945 – dekabr’ 1948) [Years of occupation (April 1945 – December 1948)]. Streblova IP, translator. Saint Petersburg: Vladimir Dal’; 2007. p. 5– 42. Russian.
  11. Nedoseikin M. Roman L.-F. Selina «Puteshestvie na krai nochi»: chelovek v mire [L.-F. Céline novel «Journey to the end of the night»: a person in the world]. Moscow: Nauka; 2006. 222 p. Russian.
  12. Klein HM. Introduction. In: Klein HM, editor. The First World War in fiction. New York: The Macmillan Press Ltd; 1978. p. 1– 9.
Апублікавана
2024-02-16
Ключавыя словы: Першая сусветная вайна, амерыканская літаратура, мадэрнізм, У. Марч, камплементарнасць, калектыўны герой
Як цытаваць
Траццяк З. І. Мастацкі эксперымент як аснова аповеду ў рамане У. Марча «Рота К» // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2024. 1. С. 15-20.