Трансфармацыя сістэмы сацыяльнага страхавання насельніцтва ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі пад уплывам выклікаў XXI ст.

  • Дар’я Уладзіміраўна Савацеева Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Анатацыя

Аналізуюцца пераўтварэнні ў сістэме сацыяльнага страхавання насельніцтва Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў ХХІ ст., якія адбыліся пад уплывам працэсаў глабалізацыі, павелічэння міграцыйных патокаў, дэмаграфічных змяненняў і эканамічнага крызісу. Адзначаецца, што нормы ў сферы сацыяльнага забеспячэння ў нямецкім грамадстве патрабуюць удасканалення. Сёння аднымі з асноўных задач урада ФРГ выступаюць прадастаўленне роўных магчымасцей для ўсіх катэгорый насельніцтва і скарачэнне сацыяльнай несправядлівасці. Паказана, што ў аснове абавязковага сацыяльнага страхавання ў ФРГ ляжыць прынцып дэлегавання дзяржавай шэрагу задач выканаўчым органам, а таксама прынцып салідарнасці пакаленняў, пры якім частку выплат ажыццяўляе насельніцтва, якое працуе. Вызначана, што на сучасным этапе развіцця Германіі назіраецца адмова ад механізмаў, якія функцыянавалі дзесяцігоддзямі. На працягу больш чым векавога перыяду фінансаванне сістэмы сацыяльнага забеспячэння ў ФРГ ажыццяўлялася за кошт страхавых узносаў працаздольнага насельніцтва і работадаўцаў. Аднак у сувязі з пандэміяй COVID-19 фінансаванне сістэмы сацыяльнага забеспячэння сутыкнулася з перашкодамі. Зроблена выснова аб тым, што праведзеныя ў XXI ст. урадам ФРГ рэформы закранулі тыя вобласці сацыяльнага забеспячэння, якія найбольш востра рэагуюць на крызісы, у прыватнасці рынак працы і пенсійную сферу, што з’яўляюцца асновай сістэмы сацыяльнага страхавання.

Біяграфія аўтара

Дар’я Уладзіміраўна Савацеева, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

аспірантка кафедры гісторыі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта

Літаратура

  1. Lokhova IV. Sotsial’naya politika Germanii i Avstrii v poslednei treti XIX – nachale XX vv. [Social policy of Germany and Austria in the last third of the 19th – early 20th centuries] [dissertation]. Vladikavkaz: North Ossetian State University; 2016. 234 p. Russian.
  2. Surma AA. Sotsial’naya politika pravitel’stv D. Kemerona (2010–2016 gg.) [Social policy of the governments of D. Cameron (2010–2016)] [dissertation]. Minsk: Belarusian State Pedagogical University named after Maxim Tank; 2021. 259 p. Russian.
  3. Sharapo AV. Social model of Belarus and Germany: similarities and differences [Internet] [cited 2022 September 20]. Available from: https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/43780/1/sharapo_2011_Belarus_Germany.pdf. Russian.
  4. Belov VB. Germaniya. Vyzovy XXI veka [Germany. Challenges of the 21st century]. Moscow: Ves’ Mir; 2009. 792 p. Russian.
  5. Belov VB. Germaniya. 2021 [Germany. 2021]. Moscow: Institute of Europe of the Russian Academy of Sciences; 2022. 212 p. Russian. DOI: 10.15211/report72022_393.
  6. Kargalova MV. Sotsial’naya Evropa v XXI veke [Social Europe in the 21st century]. Moscow: Institute of Europe of the Russian Academy of Sciences; 2011. 528 p. Russian.
  7. Kargalova MV. [European social model]. Politiya: Analiz. Hronika. Prognoz. 2007;45(2):65–67. Russian. DOI: 10.30570/2078-5089-2007-45-2-44-82.
  8. Vatlin AYu. Germany in 2000–2010. Novaya i noveishaya istoriya. 2010;6:18–37. Russian.
  9. Hrishkevich TG. [«Agenda-2010»: the results of ten years of social reforms in Germany]. Metamorfozy istorii. 2013;4:352–376. Russian.
  10. Galkin AA. [Paradigms of social policy of the 21st century: social policy as a dominant element of the modern political process]. Politiya: Analiz. Hronika. Prognoz. 2007;45(2):44–58. Russian. DOI: 10.30570/2078-5089-2007-45-2-44-82.
  11. Dubinsky VI. Sotsial’naya rabota v Germanii [Social work in Germany]. Moscow: Infra-M; 2012. 108 p. Russian.
  12. Derevyanchenko AA. Tri zhizni Angely Merkel’: obychnaya, propedevticheskaya, triumfal’naya: politicheskaya i lichnaya biografiya pervoi zhenshchiny – federal’nogo kantslera [Three lives of Angela Merkel: ordinary, propaedeutic, triumphant: political and personal biography of the first woman federal chancellor]. Moscow: Lenand; 2022. 304 p. Russian.
  13. Shroeder G. Resheniya. Moya zhizn’ v politike [Decisions. My life in politics]. Moscow: Evropa; 2007. 552 p. Russian.
  14. Frerich J. Sozialpolitik: das Sozialleistungssystem der Bundesrepublik Deutschland. München: De Gruyter Oldenbourg; 2018. 667 S.
  15. Gauss L, Heil N, Scharfe S. Die gesetzliche Sozialversicherung in den Finanz- und Personalstatistiken. Wirtschaft und Statistik. 2011;7:676–687.
  16. Porsche-Ludwig M, Bellers J, Gieler W. Handbuch Europäischer Sozialpolitiken. Münster: LIT Verlag; 2014. 232 S.
  17. Obinger H, Petersen K, Häusermann S, Enggist M, Pinggera M, Nullmeier F usw. Handbuch Sozialpolitik. Wiesbaden: Springer; 2019. 906 S.
Апублікавана
2023-01-23
Ключавыя словы: Федэратыўная Рэспубліка Германія, сістэма сацыяльнага забеспячэння, сацыяльнае страхаванне, глабалізацыя, сацыяльная палітыка, дэмаграфічныя змены
Як цытаваць
Савацеева Д. У. Трансфармацыя сістэмы сацыяльнага страхавання насельніцтва ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі пад уплывам выклікаў XXI ст. // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2023. 1. С. 50-57.